Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін заявіў, што ў Расеі няма плянаў уключаць у свой склад якія-кольвек тэрыторыі.

На сустрэчы з кіраўнікамі інфармагенцтваў краін «восемкі» Пуцін заявіў, што Расея ніколі ня ставіла пытаньне пра ўключэньне якіх то ні было тэрыторый за яе межамі ў склад Расейскае дзяржавы. Ён адзначыў, што і зараз такіх плянаў няма, - паведамляе «РИА Новости»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0