Апошні матч групавога турніру Лігі чэмпіёнаў з «Ювэнтусам» пройдзе толькі 10 сьнежня,
але ўсе гэтыя дні барысаўскі клюб будзе рыхтавацца да гульні менавіта на Апэнінах, што праўда, не ў Турыне, а ў Рыме.
Мяркуецца, што БАТЭ згуляе 3 сьнежня таварыскі матч з камандай сэрыі Б «Фразінонэ».
Дарэчы, сёньня «Ювэнтус» правядзе ў Турыне матч чэмпіянату Італіі з «Рэджынай»
Нагадаем, што 30 верасьня у Менску БАТЭ згуляў з «Ювэнтусам» унічыю – 2:2