1 снежня ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, адзначаецца Дзень барацьбы са СНІДам. У Палацы Рэспублікі пройдзе дабрачынны канцэрт «Дай сваё абяцанне ў барацьбе са СНІДам» з удзелам вядомых калектываў і выканаўцаў.

У начных клубах Мінску пройдзе прафілактычная акцыя «Каханне — заклад здароўя». Наведвальнікі змогуць прайсці тэсты на ВІЧ экспрэс‑метадам. У клубе «Рэактар» у 17.30 пачнецца фэст альтэрнатыўнай музыкі «Музыкі супраць СНІДу». Тэматычныя мерапрыемствы будуць арганізаваныя ў Брэсце, Гомелі, Гродне, Віцебску, Магілёве, Светлагорску (Гомельская вобласць) і іншых гарадах краіны.

Па апошніх звестках Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на 1 лістапада ў Беларусі зарэгістравана 9.423 выпадкі ВІЧ‑інфекцыі.
686 з іх выяўленыя з пачатку 2008 года. Па колькасці ВІЧ‑інфікаваных лідзіруе Гомельская вобласць (4.937 выпадкаў). За ёй ідуць Мінск (1.324) і Мінская вобласць (1.197).

35,9% усіх ВІЧ‑інфікаваных у Беларусі — жанчыны, 64,1% — мужчыны. 69,8% ВІЧ‑інфікаваных — маладыя людзі ў веку ад 15 да 29 гадоў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0