Іван Шыла, Максім Сяменчык і Сяржук Пацкевіч вярнуліся ў кватэру, дзе ад 29 траўня трымаюць галадоўку. Актывістаў "Маладога Фронту" пратрымалі ў міліцыі каля дзьвюх гадзінаў, але не знайшлі фармальных прычынаў для арышту. Удзень 2 чэрвеня прадстаўнікі галадоўнікаў сустракаліся са старшынём салігорскага гарвыканкаму Міхаілам Амеліенчуком. Спадар Амеліенчук заявіў, што галадоўка - прыватная справа ўдзельнікаў ды іхных бацькоў. Са свайго боку Іван Шыла заявіў, што не выключае магчымасьці выхаду галадоўнікаў на цэнтральны пляц Салігорску.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0