Сёньня прайшло лёсаваньне Кубку Гішпаніі (каралеўскі кубак) 1/8 фіналу.

«Барсэлёна», за якую выступае паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандар Глеб, згуляе ў 1/8 фіналу з мадрыдзкім «Атлетыка», паведамляе партал Спорт-Экспресс.

Першы матч у Мадрыдзе, на «Вісэнтэ Кальдэрон» на Праваслаўныя Каляды, матч у адказ — 14 студзеня.

У выпадку перамогі «Барса» ў 1/4 фіналу згуляе зь пераможцам пары «Полі Эхіда» / «Эспаньёл» (Барсэлёна).

***

Адзначым, што ў мінулую суботу "блаў-гранас" выйгралі ў гасьцях у «Сэвільі» — 3:0. Глеб выйшаў на першай дададзенай хвіліне матчу і ўжо праз хвіліну аддаў галявы пас Ліянэлю Мэсі.

У наступным туры чэмпіянату Гішпаніі, што пройдзе 6 сьнежня, каталёнскі клюб згуляе дома з «Валенсіяй». А 9 сьнежня матч на «Камп ноў» з данецкім «Шахцёрам». Гэта апошні тур Лігі чэмпіёнаў.

А 14 сьнежня - супэрклясыко: «Барсэлёна» - «Рэал» Мадрыд.

Квіток на гэты матч каштуе ад 73 эўра

Глядзі яшчэ:
А. Глеб: «У Барсэлёне ўжо асвоіўся». Сёньняшняе інтэрвію газэце «Спорт-Экспресс»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?