Яны з’яўляюцца дарадцамі еўракамісара па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі ЕС Хаўера Саланы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Аляксандр Мілінкевіч.
«Планаваўся візіт на 30 лістапада—1 снежня,
але ён мне патэлефанаваў і сказаў, што пераносіцца на 16‑га.Я думаю, што гэта дакладная ўжо інфармацыя».
Паводле слоў палітыка, дарадцы еўракамісара па пытаннях Украіны, Малдовы і Беларусі падчас свайго візіту ў Мінск сустрэнуцца з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі. Палітык спадзяецца, што нарэшце будзе распрацаваная «дарожная карта», па якой у бліжэйшы час маюць развівацца адносіны паміж афіцыйным Мінскам і Еўрасаюзам:
«Я думаю, што якраз візіт Хельгі Шміт, які мае адбыцца, павінен паспрыяць напісанню «дарожнай мапы», пра якую цяпер ідзе столькі размоваў. Тады кожны з бакоў будзе ведаць, што яму рабіць, і чакаць на крокі з іншага боку».
Са свайго боку былы кандыдат у прэзідэнты будзе ўздымаць пытанне палітычных вязняў, якія яшчэ застаюцца за кратамі, і заканчэння палітычных рэпрэсіяў. А таксама магчымасць рэгістрацыі незарэгістраваных недзяржаўных арганізацый.