Фота manutd.com

Паўабаронца «Манчэстар Юнайтэд» названы найлепшым эўрапейскім гульцом паводле вэрсіі часопіса France Football.

Партугалец стаў уладальнікам «Залатога Мяча» пасьля таго, як забіў 42 галы ў мінулым сэзоне і дапамог «Юнайтэд» стаць чэмпіёнамі Прэм’ер Лігі ды выйграць Лігу Чэмпіёнаў.

Раналду набраў 446 балаў, а форвард «Барсэлёны» Ліянэль Мэсі і форвард «Лівэрпулю» Фэрнанда Торэс занялі 2‑е і 3‑е месцы, набраўшы 281 і 179 пунктаў адпаведна.

Прыз Крышціяну Раналду будзе ўручаны 7 сьнежня на ўрачыстай цырымоніі, прысьвечанай гэтай падзеі, паведамляе сайт manutd.ru

Раналду на першае месца паставілі 77 з 96 чалавек, усе ўдзельнікі апытаньня. Таксама футбаліст стаў адзіным, каго згадалі ў сваім выбары ўсе ўдзельнікі галасаваньня, дадае Спорт‑Сегодня.

Дзясятка найлепшых: Ікер Касільяс («Рэал», 133), Хаві («Барсэлёна», 97), Андрэй Аршавін («Зэніт», 64), Давід Вілья («Валенсія», 55), Кака («Мілян», 31), Златан Ібрагімавіч («Інтэр», 30), Стывэн Джэрард («Лівэрпуль», 28).

***

«Залаты мяч» заснаваны рэдакцыяй France Football у 1956 г. Уладальнікам першага «Залатога Мячу» стаў Стэнлі Мэцьюз. Ён выступаў за англійскі «Блэкпул».

Трафэй штогод уручаецца найлепшаму футбалісту Эўропы, які вызначаецца ў выніку апытаньня спартовых выданьняў.

Летась трафей атрымаў Кака («Мілян»), пазалетась Фабіё Канавара.

Апошні раз «Залаты мяч» атрымліваў гулец, што выступае ў прэм'ер-лізе ў 2001 г. Гэта быў Майкл Оўэн, які тады выступаў за «Лівэрпуль», у 1968 г. Джордж Бэст (МЮ), у 1965 г. Бобі Чарлтан (МЮ), у 1964 г. - Дэніс Лоў (МЮ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?