У Калінкавічах (Гомельская вобласьць) распачата крымінальная справа ў дачыненні да кантралёра філіяла ААТ ААБ «Беларусбанк», якая выкрала больш за 300 латарэйных білетаў на суму звыш 1 мільёна 200 тысяч рублёў.

Як паведамілі БелаПАН у РАУС, на працягу чэрвеня—верасня мясцовая жыхарка 1981 года нараджэння, якая была матэрыяльна адказнай асобай, шляхам прысваення і растраты выкрала латарэі, што знаходзіліся на яе падсправаздачнасці, пры гэтым грошы ў касу не ўносіла.

Як патлумачыла падазроная следству, запазычанасць яна мела намер пагасіць шляхам выйгрышу ў «Суперлато», але гэта ёй не ўдалося.

Недастача была выяўлена падчас рэвізіі. У дачыненні да кантралёра распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 211 (крадзеж шляхам прысваення і растраты). Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0