Буйное дарожна‑транспартнае здарэнне адбылося раніцай 2 снежня на Мінскай кальцавой аўтадарозе.

Як паведамілі БелаПАН у сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, на 36‑м кіламетры ўнутранага кальца МКАД у раёне Каменнай Горкі сутыкнуліся 11 транспартных сродкаў.

У ДАІ лічаць, што прычынай дарожна‑транспартнага здарэння стала невыкананне вадзіцелямі дыстанцыі і хуткаснага рэжыму.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ ніхто сур’ёзна не пацярпеў. Аднак яно стала прычынай затору, што расцягнуўся на некалькі кіламетраў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0