У абменьніках некаторых банкаў даляры прадаюць за 2203 рублі. Курс Нацбанку складае 2160, аднак банкі маюць права завысіць свой курс на 2%. Скупляюць даляры па курсе ад 2170 да 2195 рублёў.
2200 — гэта важны псыхалягічны бар'ер. Улады ня раз завяралі, што да канца году курс Нацбанку не перасягне гэтае лініі.