Дажджлівай нядзеляй з самае раніцы сьвяточна апранутыя дзеці прыйшлі ў касьцёл вёскі Парэчча на Гарадзеншчыне. Тры гады яны рыхтаваліся да гэтай урачыстай падзеі. І вось – дзень першай камуніі.

Дзеці становяцца ў два шэрагі – 7 хлапчукоў і 7 дзяўчынак. Пытаюся ў свайго пляменьніка: «Ці хвалюешся?». «Ага,» – адказвае…

Працэсія падыходзіць да алтара. Бацькі, па-простаму, саромеючыся, становяцца зводдаль. Мяне, «гарадзкога», зь вялікім фотаапаратам, адразу папярэджваюць: «Да алтара не падыходзь, станавіся на калені і маліся».

Дзеці запальваюць сьвечкі і даюць урачыстыя абяцаньні – працягваць навучаньне пры касьцёле, хадзіць на імшы, рабіць падарункі Богу – добрыя ўчынкі. Бацькі па чарзе чытаюць зь дзецьмі Біблію…

«Ніякага алкаголю на сьвяткаваньні! Толькі прысмакі. Не забівайце Бога ў сэрцы дзяцей. І ня трэба мужчынам выходзіць у гараж нібыта паглядзець на новую машыну – дзяцей не падманеш!» – ксёндз ведае пра прыкрыя асаблівасьці тутэйшых сьвяткаваньняў.

Разыходзіліся «жаніхі і нявесты» пад несьціханым дажджом. Дома за сталом з прысмакамі дзеці прасьпявалі вывучаныя каталіцкія песьні. Пасьля іх адправілі ў іншы пакой, а госьці, якім не хапала месца на лавах, сталі частавацца віном ды каньяком.

060605kamunija_1 (27K)
060605kamunija_3 (34K)
060605kamunija_4 (31K)
060605kamunija_5 (29K)
060605kamunija_6 (30K)
060605kamunija_7 (35K)
060605kamunija_9 (37K)
060605kamunija_8 (27K)

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0