Звыш 130 працаўнікоў Добрускага маслазаводу — філіялу гомельскага ААТ «Малочныя прадукты» — адпраўленыя ў вымушаны адпачынак.

Ініцыятарам нечаканага адпачынку быў наймальнік. Работнікам аплацяць дзьве траціны тарыфнага акладу.

Завод выпускаў масла, тварог, малако, сьмятану, сыр, казэін. Цяпер мясцовыя гаспадаркі адпраўляюць малако на перапрацоўку ў Гомель.

Дырэктар філіялу Аляксандар Барсякоў так патлумачыў цяперашнюю сытуацыю: «Мы выпускаем такую прадукцыю, на якую сёньня на сусьветным рынку надзвычай упалі цэны”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?