Травень. Саюз палякаў выбраў незалежнае кіраўніцтва на чале з Анжалікай Борыс і быў за гэта атакаваны ўладамі. Беларуска-польскія адносіны перажылі найгоршы за часоў незалежнасьці крызіс.
Фота photo.bymedia.net |
Красавік. Сустрэча "НН" з чытачамі ў сталіцы сабрала сотні людзей.
Фота photo.bymedia.net |
Сьнежань. За тры месяцы да прэзыдэнцкіх выбараў 17 незалежных выданьняў былі пазбаўленыя магчымасьці распаўсюду праз падпіску. На фота: ідэалягічная вэртыкаль. Зьлева направа: Лідзія Ярмошына, Аляксандар Русакевіч, Міхаіл Орда, Павал Якубовіч, Алег Праляскоўскі. |
Верасень. На дажынках у Лідзе камбайнэраў віталі рыцары.
Фота Юліі Дарашкевіч |
Сакавік. Адзначыць Дзень Волі на Кастрычніцкі пляц прыйшлі некалькі тысячаў чалавек.
Фота photo.bymedia.net |
Верасень. Героем пленэру "Легенда зь пяску" ў Крэве стаў князь Кейстут.
Фота Геніка Лойкі |
Дзяды ў Шэметаве, на Вялейшчыне.
Фота Юліі Дарашкевіч |
Лістапад. Мікалай Пінігін паставіў "Сымона-музыку" паводле паэмы Якуба Коласа.
Фота Юліі Дарашкевіч |
7 лістапада. Камуністка ў тумане.
Фота Андрэя Лянкевіча |
Травень. Моладзь пратэстуе супраць перайменаваньня праспэкту Скарыны.
Фота Арцёма Лявы |
Жнівень. Зянон выдаў сваю паэму "Вялікае Княства". На фота: Зянон Пазьняк у нью-ёрскім мэтро.
Фота Сяргея Навумчыка |
Лістапад. Адкрыцьцё трох новых станцыяў мэтро.
Фота Андрэя Лянкевіча |
Сьнежань. Адлічаная з БДЭУ актывістка студэнцкага руху Тацяна Хома. Раней, у траўні жодзінскія школьнікі й студэнты галадалі ў знак пратэсту супраць выключэньняў па палітычных матывах. Год адзначыўся галадоўкамі. Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч да сёньня трымае галадоўку ў турме. Ягоны стан пагоршыўся так, што з Горадні яго перавезьлі ў менскі турэмны шпіталь.
Фота Андрэя Лянкевіча |
Студзень. Падпольны Беларускі ліцэй адсьвяткаваў 14-годзьдзе.
Фота photo.bymedia.net |
Фота Андрэя Лянкевіча |
Жнівень. Павал Севярынец высланы на крайнюю поўнач краіны. Дарэчы, на мінулым тыдні машына, якой ён вяртаўся зь Віцебску, перакулілася на сьлізкай дарозе за дзесяць кілямэтраў ад Малога Сітна. На шчасьце, ніхто не пацярпеў. А яшчэ Павал перад Калядамі завёў сабе ката. Дарэчы, сапраўды калядны чын - адведаць кагосьці з палітвязьняў.
Фота Андрэя Лянкевіча |
ВЯСЁЛЫХ СЬВЯТАЎ!
Фота Андрэя Лянкевіча |
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру