Згодна са звесткамі статыстыкі, за 10 месяцаў у Беларусі рэалізавана

больш за 113 млн. літраў гарэлкі і лікёра‑гарэлачных вырабаў
(на 14% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года).

На 28% павялічыўся продаж каньяку, уключаючы каньячныя напоі і брэндзі.

За 10 месяцаў беларусы купілі амаль 42 млн. літраў піва — на 10% больш, чым у мінулым годзе. Разам з тым нязначна, але знізіўся продаж пладова‑ягадных він і напояў.

За студзень—кастрычнік жыхары Беларусі набылі праз усе каналы рэалізацыі больш чым 17 млн. літраў пладова‑ягадных він і напояў.

Такім чынам,

продаж на душу насельніцтва за студзень—кастрычнік 2008 года гарэлкі склаў 11 літраў, вінаградных він — 2,5 літра, пладова‑ягадных він — 17 літраў і піва — 43 літры.

Паводле БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0