У Эстоніі мяркуецца забараніць бацькам пакідаць дзяцей без нагляду. Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, адпаведныя заканадаўчыя папраўкі маюць уступіць у сілу сёлета да канца году.

У прыватнасьці, нават на хвіліну нельга будзе пакінуць адным дзіцёнка ў веку да трох гадоў, а таксама старэйшых дзяцей у выпадку іх адставаньня ў разьвіцьці. Жорсткія санкцыі чакаюць тых, хто замыкае дзяцей у машыне альбо дома, калі ідзе ў краму. Пакараньне можа быць самым розным – ад штрафаў і прымусовых курсаў па бясьпецы дзяцей да абмежаваньня бацькоўскіх правоў.

Гэтыя захады выкліканыя тым, што ў Эстоніі няшчасныя здарэньні зь дзецьмі адбываюцца ў чатыры разы часьцей, чым у суседніх скандынаўскіх дзяржавах.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0