10 сьнежня, у Дзень правоў чалавека, Малады Фронт абвяшчае агульнабеларускі пост‑ галадоўку, якая станецца заканчэньнем маладафронтаўскай кампаніі «Камунізм – пад трыбунал!».

Напачатку завершыць антыкамуністычную кампанію плянавалася 8 сьнежня, у дзень распаду СССР, аднак, праз суд над моладзевым актывістам Алесем Баразенкам, што мае пачацца ў гэты день, заканчэньне кампаніі было вырашана перанесьці.

Дзень 10 сьнежня быў выбраны нездарма. Менавіта ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Савецкім Саюзе палітычныя зьняволеныя заўсёды аб’яўлялі галадоўку, патрабуючы ўсеагульнай палітычнай амністыі. Вымушаныя канстатаваць, што ў параўнаньні з савецкім часам няшмат што змянілася. І зараз нашыя паплечнікі знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, ніхто з палітвязьняў так і ня быў рэабілітаваны.

Малады Фронт — арганізацыя моладзі, што ў Беларусі не зарэгістраваная, а зарэгістраваная ў Чэхіі — просіць усіх неабыякавых людзей падтрымаць аднадзённую галадоўку за ўсіх, хто пакутаваў у савецкі перыяд і пакутуе ў сёньняшні час ад несправядлівых, палітычна матываваных рэпрэсій з боку ўлады.

Далучыцца на посту‑галадоўкі афіцыйна можна, даслаўшы на пошту Маладога Фронту ліст з сваім імем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?