Адмоўныя адказы на заявы аб правядзеньні антыкамуністычных пікетаў 8 сьнежня, у гадавіну краху СССР, атрымалі сябры Кобрынскай і Пінскай філій Маладога Фронту.

У Кобрыне пікет меў адбыцца на плошчы Леніна, а ў Пінску – на плошчы Кірава.

Мясцовыя выканкаму адмовілі з абсалютна ідэнтычнай фармулёўкай: «заяўленае месца ўваходзіць ў лік месцаў, прадугледжаных для грамадзкага карыстаньня, якія забясьпечваюць жыцьцядзейнасць насельніцтва і ў якіх, згодна з законам аб масавых мерапрыемствах, не дапускаецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў».

Аднак, як зазначаюцьмаладафронтаўцы, штогод на цэнтральных плошчах праходзяць масавыя мерапрыемствы.

У правядзеньні пікетаў, што мелі адбыцца ў межых кампаніі «Камунізм — пад трыбунал!» таксама адмовілі ў Менску і Мазыры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?