Група беларускай моладзі 5 снежня сустрэлася з Лехам Валэнсам і Далай‑ламам XIV.

Сустрэча адбылася ў Гданьску (Польшча), дзе праходзіць канферэнцыя «Салідарнасць для будучыні»,
прысвечаная 25‑й гадавіне атрымання Нобелеўскай прэміі міру заснавальнікам і лідэрам польскай «Салідарнасці», былым прэзідэнтам Польшчы Лехам Валэнсам.

На запрашэнне лідэра польскай «Салідарнасці» і экс-прэзідэнта Польшчы на ўрачыстасці ў Гданьск сярод іншых прыехаў духоўны лідэр тыбецкага народу Далай Лама.

У складзе беларускай дэлегацыі — былыя палітвязні і проста палітычныя актывісты Артур Фінькевіч, Зміцер Каспяровіч, Цімафей Дранчук, Аляксандр Атрошчанкаў, Яўген Афнагель, Павел Юхневіч, Франак Вячорка.

Падчас праграмы «Экспрэс Салідарнасці» яны наведалі Кракаў і Асвенцым, Варшаву і Гданьск.

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру ў розныя гады: злева - іранская праваабаронца, адвакатка Шырын Эбадзі, Фрэдэрык Віллем дэ Клерк, экс-прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Лех Валэнса, Далай Лама і Адольфа Перэс Эсквівэль, аргентынскі праваабаронца (справа)

Далай Лама і Лех Валенса

Далай Лама і Лех Валенса

Прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў вітаецца з Далай Ламам.

Прэс-сакратар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў вітаецца з Далай Ламам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?