«МАЗ-203» прызнаны лепшым гарадзкім аўтобусам вялікай клясы на міжнародным аўтасалёне SIA-2006, які прайшоў нядаўна ў Кіеве.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры грамадзкіх сувязяў Менскага аўтазаводу, гэты аўтобус упершыню быў прадстаўлены ўкраінскаму рынку. Машына новага пакаленьня «МАЗ-203» поўнасьцю адпавядае эўрапейскім патрабаваньням для перавозкі пасажыраў. Аўтобус поўнасьцю нізкападлогавы. Імпартны рухавік адпавядае нормам Эўра-3, усталяваная аўтаматычная скрыня перадачаў.

За 2001 –2005 гады МАЗ павялічыў рэалізацыю грузавых аўтамабіляў на ўкраінскім рынку ў 5,8 раза. На пачатак 2006 году ў рэгіёнах Украіны адкрытыя 13 дылерскіх цэнтраў. У Данецку дзейнічае зборачная вытворчасьць менскіх аўтобусаў.

БЕЛТА

Фота з афіцыйнага сайту «МАЗ»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0