— загадаў новы старшыня Вiцебскага аблвыканкаму, што — які наватарскі крок! — асабiста наведаў рынкi i магазiны.

Старшыня Вiцебскага аблвыканкаму Аляксандр Косiнец пасля таго як прайшоўся па рынках i крамах абласнога цэнтра, прыйшоў у жах ад некаторых цэнаў, піша «Звязда». Загадаў падначаленым разабрацца.

Напрыклад, цана на мяса ў аднаго гандляра — каля 13 тысяч беларускiх рублёў за кiло, а ў другога — 16... Высветлiлася пасля праверкi, што iндывiдуальныя прадпрымальнiкi не абавязаныя прадстаўляць эканамiчную абгрунтаванасць цаны на прадукцыю, што рэалiзуюць. У Вiцебскiм аблвыканкаме знайшлi выйсце, як «перавыхаваць» такiх несумленных: проста будзе адмоўлена ў месцах на рынках. Вельмі рынкавы метад, трэба сказаць, адпаведны курсу на лібералізацыю ўмоваў для бізнэсу.

А замест выкінутых на вуліцу прадаваць мяса будуць гандляры спажывецкай кааперацыi, якiя проста не могуць перавышаць вызначаныя памеры гандлёвых надбавак...

Не было межаў здзiўленню i ад цаны ў канкрэтным магазiне на вiно амерыканскай вытворчасцi — пад 22 тысячы за бутэльку. Аказалася, што пастаўшчык з Мiнска ўжо «наварыў» на замежным вiне i аб’явiў пра адпускную цану — больш за 11 тысяч. Значыць, у Вiцебску прадаюць вiно па цане прыкладна ў два разы больш. Губернатар даў заданне разабрацца з кожным выпадкам.

Вось такі губернатар-папуліст паявіўся ў Падзвінні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?