На інтэрнет‑аўкцыён выстаўлена футболка з аўтографамі гульцоў барысаўскай каманды БАТЭ, сродкі ад продажу якой пойдуць на аперацыю для 23‑гадовага мінчука Міхаіла Ларына.

Футболка належыць паўабаронцу БАТЭ Сяргею Крыўцу — аўтару першага ў гісторыі гола беларускай каманды ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Свае аўтографы на ёй паставілі ўсе гульцы БАТЭ. Пачатковая цана футболкі — 200 долараў. Таргі будуць доўжыцца па 15 снежня. Інфармацыя аб тым, як набыць майку, а таксама пра Міхаіла Ларына і дабрачынныя рахункі, размешчана на сайце serca.tut.by. Непасрэдная спасылка на лот

Дабрачынная акцыя па ратаванні М.Ларына стартавала 24 чэрвеня. Малады чалавек ужо перанёс аперацыю на сэрцы, але яна не мела поспеху: ужо амаль год Міхаіл падключаны да апарата штучнага сэрца.

Цяпер праходзіць другая частка акцыі, у межах якой вядомыя людзі выстаўляюць на продаж свае рэчы, каб дапамагчы сабраць 350 тысяч еўра, неабходныя для лячэння М.Ларына. На гэты час сабрана 65 тыс. еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?