Два аб’екты ў сталіцы «замініраваў» у мінулыя выхадныя падлетак.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 6 снежня ў 11.07 і ў 13.24 з таксафонаў, размешчаных на вуліцах Валадарскага і Маркса, па спецлініі 102 патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што замініраваны прыватнае унітарнае прадпрыемства «Чабурэчная‑кафэ» па Валадарскага, 9, і памяшканне «Белпошты» на праспекце Незалежнасці, 10.

Пры абследаванні гэтых аб’ектаў групай размініравання в/ч 5448 унутраных войскаў МУС выбуховых прылад не знойдзена, эвакуацыя людзей не праводзілася.

Падчас правядзення комплексу аператыўных мерапрыемстваў у 13.28 каля дома № 7 на вуліцы Свярдлова за ўчыненне злачынства затрыманы 11‑гадовы вучань 5‑га класа, які пасля правядзення следчых дзеянняў перададзены бацькам.

Па факце «мініравання» двух аб’ектаў праводзіцца праверка.

БелаПАН

***

Будынак №9 па былой вул. Серпухаўскай (цяпер Валадарскага, 9), вядомы тым, што ў ноч на 25 сакавіка 1918 г. там была прынята 3-я Ўстаўная грамата, якой абвешчана незалежнасць БНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0