У караля Свазіленда, як і ў прэзідэнта Беларусі, ёсць свой афіцыйны сайт http://www.gov.sz/.

Свазіленд – адна з апошніх абсалютных манархій свету, знаходзіцца ў Паўднёвай Афрыцы.
Пры каралю дзейнічае парламент, але ён мае дарадчую функцыю і фактычна выбіраецца каралём. У краіне з насельніцтвам 1,1 млн.чалавек дзейнічае забарона на палітычныя партыі.

Нешматлікая палітычная апазіцыя, што знаходзіцца ў эміграцыі, вінаваціць караля Мсваці ІІІ ў вяртанні да сярэднявечных правілаў. Так ён забараніў жанчынам насіць штаны і прыказаў паліцыянтам, што ўбачаць «парушальніцу», здзіраць забароненую вопратку і рваць на шматкі.

Свазілендцы жывуць у страшнай беднасці (сярэдняя заработная плата ў дзень – 1 даляр), тут самая малая ў свеце працягласць жыцця – 32 гады. У гэты час Мсваці ІІІ мае лімузін і самалёт, а ягоныя шматлікія жонкі — палацы.

Вяртаннем Свазіленда да мінуўшчыны называюць і штогадовы «Танец трыснягу». Сёлета ў ім удзельнічала 70 тысяч дзяўчын. Кульмінацыяй свята з’яўляецца прамова караля перад шматлюдным стадыёнам на актуальныя для краіны тэмы, пасля чаго пачынаецца танец напаўголых дзяўчын перад каралём, які выбірае сабе чарговую жонку.
Цяпер у Мсваці ІІІ 14 жонак, а некалькі год таму пры чарговым шлюбе ён парушыў уласна выдадзены закон, ажаніўшыся з непаўнагадовай. Цікава, што ягоны бацька за жыццё меў 70 жонак і 1000 ўнукаў.

Пры ўсім Свазіленд знаходзіцца на першым месцы у свеце па долі ВІЧ-інфікаваных. Хворыя на СНІД складаюць каля 40% насельніцтва. А медыцынскай дапамогі катастрафічна не хапае: нават

нявесту караля правяраюць на ВІЧ у суседняй ПАР.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?