Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 8 снежня заявіў старшыня Каардынацыйнага савета прадпрымальнікаў Мінска Аляксандр Макаеў.

Паводле яго слоў, прадпрымальніцкі рух рыхтуецца да чарговай хвалі пратэстаў: на 10 снежня запланавана аднадзённая забастоўка, а на 15‑е — «Марш прадпрымальнікаў» у Мінску. Гэтымі акцыямі ІП хочуць заявіць уладам аб немагчымасці працаваць у новых умовах. 1 студзеня 2009 года спыняецца дзеянне пункта 3 указа прэзідэнта № 285 «Аб некаторых мерах па рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці», у адпаведнасці з якім ІП — плацельшчыкі адзінага падатку могуць не падаваць дакументы на ўвезены імі тавар з Расіі і выплачваюць увазны ПДК у фіксаванай суме.

Прадпрымальнікі таксама патрабуюць ад уладаў прыняцця закона аб малым і сярэднім бізнесе.

Паводле слоў А.Макаева, першапачаткова ІП планавалі правесці 10 снежня мітынг. «Аднак улічваючы, што 15 снежня адбудзецца «Марш прадпрымальнікаў», які арганізуе РГА «Перспектыва», было вырашана арганізаваць забастоўку», — сказаў ён. «Калі нашы патрабаванні да 1 студзеня не будуць задаволеныя, тады ў студзені пройдуць акцыі ўжо ў іншым фармаце», — падкрэсліў старшыня каардынацыйнага савета.

«Страх страціць працу і ўвагнаць нашы сем’і ў галечу сёння павінен быць мацнейшы за страх перад рэпрэсіямі дзяржавы. Нам трэба пераадолець апатыю і абыякавасць, трэба згуртавацца для абароны сваіх законных правоў», — заявіў А.Макаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?