Усяго патроху

Сёння — зімовы Юр'я (Юр’еў дзень)

«Ёсць на свеце два Юр’i i абодва дурнi: адзiн халодны, а другi галодны», казалі ў народзе. У Юр’еў дзень варажылi аб будучай зiме.

У народзе 9 снежня называлi Зiмовым (Восеньскiм) Георгiем, цi Юр’евым днём.

На працягу годe святкуюць два Юрыi-Ягорыi: адзiн халодны, зiмовы — 9 снежня, другi галодны, вясновы — 6 мая. На Беларусi пра два Юр’i казалi так: «Ёсць на свеце два Юр’i i абодва дурнi: адзiн халодны, а другi галодны».

У рускiх князёў, пачынаючы са святога роўнаапостальнага князя Уладзiмiра, iснаваў пачэсны звычай будаваць храмы ў гонар iх нябесных ахоўнiкаў — святых, iмёны якiх яны насiлi. Вялiкi князь Яраслаў Мудры (1019—1054), якi ў святым хрышчэннi насiў iмя Георгiй, прытрымлiваючыся гэтай традыцыi, паклаў пачатак будаўнiцтву храма i манастыра ў iмя святога вялiкапакутнiка Георгiя Перамаганосца.

Георгiеўскi храм знаходзiўся перад брамай Святой Сафii Кiеўскай. На яго будаўнiцтва князь Яраслаў адпусцiў шмат сродкаў, а ў яго стварэннi брала ўдзел вялiкая колькасць будаўнiкоў. Асвяцiў узведзены храм свяцiцель Іларыён, мiтрапалiт Кiеўскi, 9 снежня 1054 года, пасля чаго было прызначана царкоўнае святкаванне гэтай падзеi.

Да ХVI стагоддзя беззямельныя сяляне мелi права пераходзiць ад аднаго памешчыка да другога за тыдзень да Юр’ева дня i тыдзень пасля яго. Выдадзеныя ў 1497 i 1500 гг. новыя судзебнiкi пачалi абмяжоўваць адыход сялян ад сваiх гаспадароў. Толькi скончыўшы ўсе палявыя работы, селянiн мог пакiнуць гаспадара i перайсцi да iншага. Калi ж у ХVII ст. i гэту прывiлею скасаваў Барыс Гадуноў, узнiкла прымаўка: «Вось табе, бабуля, i Юр’еў дзень».

Пасля Зiмовага Юр’я жывёлу больш не пускалi на пашу, «бо Юрэй ужо даў ваўкам свабоду аж да вясенняга Юр’я», i «адмыкае пашчы ваўкам», «што ў ваўка ў зубах, тое Ягорый даў».

Лiчылася, што «з Ягорыя мядзведзь у бярлозе моцна засынае, а ваўкi шчэмяцца, цiснуцца да сялянскiх падворкаў».

У Юр’еў дзень варажылi аб будучай зiме.

Для гэтага хадзiлi слухаць ваду ў калодзежы: калi цiха — зiма будзе цёплая; пачуеш якiя гукi — чакай моцных маразоў i завiрухi.

А яшчэ прыкмячалi так:

Ягорый з мостам, а Мiкола (19 снежня) — з цвiком (марозам).

Калi святы Юрай пакрые зямлю дастаткова тоўстым слоем снегу, потым святая Варвара (17 снежня) справiць адлiгу,

а святы Мiкола (19 снежня) замарозiць, то зiма будзе не толькi спрыяльная для паездак праз балоты, але i для азiмiны.

Калi да Ягор’ева дня бывае шэрань, то сеў аўсоў у будучым годзе скончыцца да Ягор’ева дня (6 мая).

Юрый мосцiць, Варвара разварвае, а Мiкола гвоздзіць.

Калi перад восеньскiм Георгiем будзе шмат снегу, чакаюць, што да вясенняга Георгiя ўжо будзе трава.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы7

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Усе навіны →
Усе навіны

«Юля — не пра грошы». Урад Украіны ўзначаліць жанчына

Трамп: «І я такі: дзіўна!» Стэнаграма заяваў Трампа і Рутэ ў Белым доме6

Губернатары выступаюць з заклікамі да беларусаў не лётаць у Расію. Прэс-службы вінавацяць штучны інтэлект8

Затрыманую ў Варшаве на запыт Інтэрпала беларуску на радзіму не экстрадуюць3

Cпрасцілі правілы рэгістрацыі зямельных участкаў

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну20

ЗША збіраюцца перадаць Кіеву крылатыя ракеты JASSM2

Беларуса, які напаў на Паўла Латушку, ужо дэпартавалі з Польшчы ў Беларусь4

У Расіі маланкай забіла на пляжы трох чалавек. Як так атрымалася?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы7

Дзмітрый Лукашэнка знік з інфармацыйнай прасторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць