Выйшаў у свет перакідны каляндар на 2009 год «Бацькі дзяржаўнасьці Беларусі».Старонкі календара ўпрыгожваюць 12 здымкаў дзеячаў БНР, якія на думку стваральнікаў календара найбольш паўплывалі на фармаваньне беларускай дзяржаўнасці.
Алесь Мазанік |
Тут і браты Луцкевічы, і Вацлаў Ластоўскі, і выдавец «Нашай Нівы» Аляксандр Уласаў, а таксама старшыня Рады БНР Пётра Крэчэўскі, Браніслаў Тарашкевіч ды іншыя.
Над календаром працавалі шмат вядомых людзей. Па навуковую дапамогу ініцыятары праекту Алесь Мазанік і Юрась Адамовіч звярнуліся да гісторыка Алега Гардзіенкі і пісьменніка Ўладзімера Арлова. Прыўносіў у сухія біяграфічныя звесткі подых даўніны філолаг Зміцер Саўка. Афармляла каляндар Ася Паплаўская.
Алесь Мазанік кажа: «Нашай асноўная мэтай было распавесці неабазнанаму, але ахвочаму пра вытокі беларускай незалежнасці. Чаму ў форме каляндара? Хіба хацелі звесці мінулае з сучаснасцю, паказаць, што і чарговы, цяперашні год ёсць вынікам колішніх, вельмі важных для беларускай краіны падзеяў».
Пад Новы год Алесь і К° плянуюць выдаць таксама кішэнныя каляндарыкі на 2009 год з выявамі тых жа 12 дзеячаў БНР.
Перакідны каляндар можна купіць на кніжным кірмашы (Купалы, 27) і на старонцы ў Сеціве knihi.net.