Беларусь атрымала паведамленне пра гатоўнасць Еўрапейскага саюзу да перамоваў наконт уступлення Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Пра гэта паведаміў сёння намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Андрэй Еўдачэнка на паседжанні Пастанняй камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Ён сказаў, што такі ж сігнал Беларусь найбліжэйшым часам чакае ад ЗША.
Гэта Андрэй Еўдачэнка звязвае са зменай кіраўніцтва Злучаных Штатаў.

«У студзені — лютым мы чакаем такога сігналу», — дадаў намеснік міністра. Пры гэтым ён заўважыў, што цяпер Беларусь засяродзілася на двухбаковых перамовах аб уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Паводле яго словаў, 21 краіна заявіла пра гатоўнасць весці такія перамовы. З дзесяцю краінамі перамовы скончаныя і падпісаныя пратаколы. Сярод іх — Кітай, Францыя, Індыя, Балгарыя.

Набліжаюцца да завяршэння перамовы з Малайзіяй, Бразіліяй, Паўднёвай Карэяй, сказаў намеснік міністра

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0