На сённяшнім пасяджэнні польскі ўрад разглядае законапраект, згодна з якім павінны быць выплачаныя кампенсацыі сем’ям ахвяраў камуністычных рэпрэсій у перыяд 1956‑1983 г.г.
Такім чынам, будзе выкананае бяцанне прэм’ера Дональда Туска, якое ён даў год таму.

Закон будзе прадугледжваць выплату кампенсацый сем’ям ахвяраў за падаўленне акцый пратэсту: у чэрвені 1956 г. у Познані, у снежні 1970 г. на Балтыйскім узбярэжжы, у чэрвені 1976 г. у Радаме ды за ваеннае становішча, а асабліва за падаўленне пратэстаў у шахце «Вуек».

Паводле законапраекту, кампенсацыю могуць атрымаць сужэнцы, дзеці і бацькі пацярпелых.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0