Наша ўсходняя суседка вуснамі міністра сельскай гаспадаркі Аляксея Гардзеева выказала зацікаўленасць павялічыць долю паставак харчавання з Беларусі дзеля скарачэння імпарту з іншых краінаў.

А.Гардзееў патлумачыў, што такая магчымасць прадыктаваная не толькі палітычнымі прычынамі. «У большай ступені гэта звязана з тым, што гэта звыклы для нас харч», — перадае словы міністра Інтэрфакс.

Ён адзначыў таксама, што

беларускія харчовыя прадукты «натуральныя, больш якасныя, і адпавядаюць нашым тэхналагічным, санітарным і гігіенічным патрабаванням».

Тлумачэнні расійскага міністра наконт «не толькі палітычных прычынаў» падаюцца досыць няшчырымі, як і кампліменты на адрас беларускіх харчоў. Пачынаючы са студзеня 2007 году мяса, малако і рыбу могуць пастаўляць у Расію толькі тыя прадпрыемствы, якія праверыў Рассельгаснагляд.

З таго часу інспектары Рассельгаснагляду не аднойчы рабіліся рычагом уздзеяння на афіцыйны Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?