Да 14 снежня ў менскай галерэі Nova працуе мемарыяльная выстава фотаздымкаў Валерыя Лабка, адчыненая да саракавінаў легендарнага майстра.

Яго называюць пачынальнікам нацыянальнай школы фотамастацтва і сапраўдным Настаўнікам. Напачатку 90-х, ужо маючы магчымасць актыўна прапагандаваць за мяжой уласную творчасць, Валеры Лабко імкнуўся адкрыць свету Беларусь найперш праз сваіх вучняў.

Сёлетняя выстава, першы за апошнія амаль дваццаць гадоў паказ твораў легендарнага фатографа і педагога ў Беларусі.

Адрас галерэі Nova: вул. Веры Харужай, 16 (бібліятэка імя Я. Купалы).

Час працы: 11.00-18.00. Уваход вольны.

Тэлефон: 8017-3344621

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?