Сёння ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбылася прэзентацыя праграмы «Новы эканамічны курс. Першыя 100 крокаў», якая распрацавана працоўнай групай Нацыянальнага камітэта Аб’яднаных дэмакратычных сіл пад кіраўніцтвам Яраслава Раманчука.

Паводле аўтараў праграмы, якая будзе накіравана кіраўніцтву Беларусі,

краіна ўступіла ў перыяд зацяжнога фінансавага і структурнага крызісу, які працягнецца мінімум два гады.
Яго галоўная прычына — абраная ўладамі мадэль сацыяльна?эканамічнага развіцця.

Праграма вызначае для Беларусі шляхі выхаду з крызісу й разлічана на 2009 — 2010 гады.

Эксперты прапанавалі кіраўніку краіны таксама зрабіць шэраг захадаў дзеля паляпшэння якасці дзяржаўнага кіравання, дэбюракратызацыі структур выканаўчай улады, змяншэння сацыяльных выдаткаў пераадолення крызісных з'яў.

Прапануецца прыняць указ «Аб захадах па ўдасканаленні структур кіравання», які прадугледжвае скасаванне Савету міністраў, стварэнне структур кіравання эканомікай на базе Адміністрацыі прэзідэнта й групы антыкрызіснага кіравання. К

іраўніком гэтай групы эксперты прапануюць прызначыць Яраслава Раманчука.
Тэкст такога ўказу эксперты накіруюць у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0