Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан. Цяпер медалі давядзецца аддаць

Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан. Цяпер медалі давядзецца аддаць

Беларускія прызёры Алімпіяды‑2008 у кіданні молату Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта пазбаўленыя сваіх узнагарод, паведамляе Спорт‑Экспресс са спасылкай на АР.

Дзевятоўскі, што заняў 2‑е месца, пажыццёва адлучаны ад спорту, бо гэта ўжо другі выпадак у яго кар’еры, калі спартоўца заспелі на допінгу.

Ціхан пакараны двухгадовай дыскваліфікацыяй.

Допінг‑спробы, што былі ўзятыя па сканчэнні алімпійскіх спаборніцтваў у Пекіне, паказалі, што ў крыві малатабойцаў значна перавышаны ўзровень тэстастэрону (інфармацыя пра гэта была абнародавана 3 верасня).

17 верасня Ціхан і Дзевятоўскі, даючы тлумачэнні, спецкамісіі, свае віны не прызналі.

Такім чынам, сярэбраным прызёрам Гульняў стаў венгр Крысцяін Парс, бронза дасталася Коджы Мурафусі з Японіі.

Спорт-Экспресс

«Гэта кепская навіна, — заявіў у каментары БелаПАН міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў. — Не ведаю, чаму прынята такое рашэнне. Мне цяжка цяпер штосьці каментаваць. Трэба глядзець матэрыялы і раіцца з юрыстамі, каб падрыхтаваць дакументы для абскарджання вердыкту».

***

Такім чынам у беларусаў цяпер на рахунку на Пекінскай алімпіядзе не 19, а 17 медалёў: 4 золата, 4 срэбры, 9 бронзавых узнагарод (было 4+5+10).

Адпаведна гэта ўжо найлепшы, як лічылася тры з паловай месяцы, вынік. У Сіднеі (2000) былі заваяваныя таксама 17 медалёў. Што праўда, у Аўстраліі былі толькі тры залатыя і тры сярэбраныя (3, 3, 11).

У агульным медальным заліку наша краіна апусіцлася з 13-га месца на 15-е (па усёй колькасці заваяваных узнагарод).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?