Сёння ўвечары невядомыя вывесілі над будынкам, дзе знаходзіцца рэдакцыя "Вячэрняга Мінска" (пр-т Скарыны 44), бел-чырвона-белы сцяг.
Сцяг правісеў некалькі хвілін, а потым быў зняты міліцыяй. Цяпер ля будынка шмат міліцыянераў.
* * *
Моладзь з групы «Маладая Беларусь» паведаміла, што сцяг вывесілі яны.
Фота зробленыя мабільным тэлефонам.