Беларусь разлічвае ў 2009 годзе купляць расійскі газ па цане не вышэй за 160 даляраў за тысячу кубаметраў.

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 11 снежня ў Мінску заявіў намеснік міністра эканомікі Уладзімір Адашкевіч.

«Мы, грунтуючыся на разліках і залежнасці цэн на газ ад цэн на нафту, прапануем такую цану расійскаму боку.

Мы разлічваем і на 140 долараў за тысячу кубаметраў», — зазначыў У.Адашкевіч.

У 2008 годзе цана на газ павялічвалася двойчы. З 1 студзеня яна складала 119 даляраў за тысячу кубаметраў, з 1 красавіка — 128 даляраў.

У.Адашкевіч зазначыў, што раней была агучана прапанова расійскага боку аб цане больш за 200 даляраў за тысячу кубаметраў.

Паводле слоў намесніка міністра, «з цаной мы вызначымся да 25 снежня гэтага года». Расійскі бок «пакуль маўчыць», сказаў У.Адашкевіч.

Ад цаны на газ, зазначыў чыноўнік, у наступным годзе будуць залежаць прагнозныя паказчыкі інфляцыі. Цяпер на 2009 год яны запланаваны на ўзроўні 9—11%. У 2008 годзе, як прагназуецца, узровень інфляцыі складзе 14%.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0