12 снежня набыў моц указ прэзідэнта ад 3 чэрвеня 2008 года № 294 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь».

Як паведамілі ў прэс‑цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, указам вызначаны дакументы, якія сведчаць асобу, і дакументы для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь для насельніцтва краіны. Устаноўлена, што дакументы, выдадзеныя да ўваходжання ў сілу ўказа, захоўваюць сваю юрыдычную сілу на працягу тэрміну іх дзеяння пры ўмове іх афармлення ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Урадам, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання прыняты меры па прывядзенні актаў заканадаўства ў адпаведнасць з прэзідэнцкім указам. Так, пастановай Савета міністраў ад 18 лістапада 2008 года № 1740 «Аб некаторых пытаннях дакументавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь» зацверджаны ўзоры дакументаў, палажэнне аб парадку накіравання ў органы пагранічнай службы звестак аб згубленых (выкрадзеных), несапраўдных дакументах, якія сведчаць асобу, для выезду з Рэспублікі Беларусь і (або) уезду ў Рэспубліку Беларусь.

Дзяржпагранкамітэт тлумачыць, што ў адпаведнасці з палажэннем аб дакументах, якія сведчаць асобу, зацверджаным указам, унясенне службовымі асобамі беларускіх органаў пагранічнай службы, якія ажыццяўляюць пагранічны кантроль, адзнакі аб перасячэнні дзяржаўнай мяжы (адбітак нумаратара‑даціроўшчыка, дата‑штамп) у пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь не прадугледжана.

Дзеянне ўказа не распаўсюджваецца на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова жывуць у Рэспубліцы Беларусь, за выключэннем асоб, прызнаных бежанцамі ў Рэспубліцы Беларусь; на асоб, якім выдаецца праязны дакумент Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?