У межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы «Беларусь сучасная» 14 снежня 2008 г. адбудзецца Фестываль навучальных гурткоў (Мінскі адукацыйны цэнтар імя Ёханэса Раў, пр. Газеты «Правда», 11).

Такога кшталту Фестываль ужо трэці раз праводзіцца ў Беларусі, што дае права казаць пра з’яўленне новай традыцыі. У гэтым годзе фестываль задуманы як пляцоўка для сустрэчы людзей, якія працуюць з формай навучальнага гуртка для дарослых па наступных тэматах: экалогія, сям’я, прафесійнае развіццё, права на кожны дзень, культура Беларусі і гендэрны аспект.

На Фестывалі будуць прадстаўлены навучальныя гурткі для дарослых, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі, што прапануе ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з рознымі практыкамі і новым поглядам на такую форму навучання. Да таго ж Фестываль – гэта месца для абмену вопытам арганізацый і ініцыятыў, а таксама магчымасць для зацікаўленых наведвальнікаў прыняць непасрэдны ўдзел у майстар‑класах і прэзентацыях.

У праграму Фестываля ўваходзяць прэзентацыі кніг і выданняў пра навучальныя гурткі, шэраг майстар‑класаў, круглы стол, прысвечаны праблемам і перспектывам развіцця навучальных гурткоў для дарослых у Беларусі. Будзе працаваць выстава стэндаў арганізацый, якія праводзяць навучальныя гурткі, а таксама выстава фларыстычных твораў.

Мы будзем рады Вас бачыць у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау па наступным адрасе: г. Мінск, пр. Газеты «Правда», 11. Пачатак а 11‑й гадзіне. Уваход вольны.

E‑mail: [email protected]

Больш падрабязную інфармацыю пра навучальныя гурткі і Фестываль навучальных гурткоў можна знайсці на сайце www.hurtki.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0