Няма таго, што раньш было. Заяц-бяляк у скачку. Здымак мабільным тэлефонам.

Няма таго, што раньш было. Заяц-бяляк у скачку. Здымак мабільным тэлефонам.

У нашай краіне знікае пагалоўе зайцоў.
Бо апошнія пяць гадоў зімы збольшага без снегу, яны псуюць і без таго нялёгкае жыццё вушастых белякоў, якія — усё яшчэ па‑старому — мімікруюць пад снег.

Сёлета зайцы панеслі нечуваныя страты ад драпежнікаў.

Прагнозы навукоўцаў не суцяшальныя: зайцы наогул могуць сысці на поўнач.

Ігар Мядзведзеў, старшы навуковы супрацоўнік Бярэзінскага біясфернага запаведніка кажа:

«Вось зараз сярэдзіна снежня, а снега няма. Заяц‑бяляк ужо даўно паліняў, стаў бялюткім. Толькі кончыкі вушэй у яго чорныя — і яго паўсюль можна адшукаць. Драпежніку наогул проста яго знайсці».

Зайцам пагражаюць не толькі ястрабы, нешта моцна не палюбілі іх мядзведзі.
Прычына — бяссонніца. Мішкі не спяшаюцца класціся спаць — чакаюць снегу. Вось і шлындаюць абы‑дзе, крыўдзячы вушастых.

Праўда, навукоўцы сцвярджаюць, што мядзведзі ўсё ж пад Новы год пазасынаюць. А вось прачынаюцца яны як адзін да дня 23 лютага — гледзячы каму што святкаваць: Дзень Чырвонай Арміі (памятаеце аповесць Лынькова пра "Смелага ваяку Мішку"?) або Дзень БКА :)

Паводле Алена Слаў, Сяргей Злотнікаў, РЕН ТВ, Беларусь

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0