Попыт па замежныя валюты па-ранейшаму перавышае прапанову. За адну пятніцу Нацбанк мусіў прадаць $24 млн, 7 млн эўра і 129 млн расейскіх рублёў, каб утрымаць курс гэтых валютаў. Нягледзячы на тое, біржавы курс даляра дасягнуў верхняй прагнознай мяжы за год — 2 200 рублёў.

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 12 снежня на Беларускай валютна‑фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 2 рублі і склаў 2 200 рублёў.

Гэта адпавядае верхняй мяжы запланаванага Нацыянальным банкам калідора (2 100 — 2 200 рублёў) афіцыйнага курсу беларускага рубля ў дачыненні да даляра ў 2008 г.

У таргах па даляры ЗША узялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём угодаў склаў 72 млн. 159 тыс. (попыт — 72 млн. 160 тыс., прапанова — 48 млн. 801 тыс.).

У таргах па расійскім рублі ўдзельнічалі 25 банкаў. Аб’ём угодаў склаў 332 млн. 405 тыс. (попыт — 335 млн. 624 тыс., прапанова — 206 млн. 771 тыс.), а курс вырас на 0,42 рубля і склаў 79,11 рубля за адзін расійскі.

У таргах па еўра ўзялі ўдзел 26 банкаў. Аб’ём угодаў склаў 10 млн. 610 тыс. (попыт — 11 млн. 351 тыс., прапанова — 3 млн. 984 тыс.), а курс вырас на 47 рублёў і склаў 2 927 рублёў за адзін еўра.

Пры захаванні такой дынамікі золатавалютныя рэзервы Нацбанку могуць скараціцца за снежань на рэкордную лічбу.

Паводле БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0