Нацыянальны банк Беларусі з 17 снежня павысіў стаўку рэфінансавання з 11% да 12%.

Галоўная фінансавая ўстанова краіны тлумачыць павышэнне стаўкі тым, што гэта робіцца «дзеля павышэння даходнасці ашчаджэнняў у нацыянальнай валюце і далейшай прыцягальнасці ўкладаў».

***

Ад нядаўняга часу павышэнне стаўкі рэфінансавання (СР) штомесяц стала «добрай традыцыяй».

1 ліпеня СР вырасла на 0,25% і склала 10,25%, 13 верасня яна вырасла да 10,5%, 15 кастрычніка — да 10,75 % гадавых, 15 лістапада да 11%.

Гэтым разам стаўка рэфінансавання павышаецца не на чвэрць працэнтнага пункта, а адразу на адзін працэнтны пункт.

Павышэнне стаўкі рэфінансавання таксама азначае, што вырастуць стаўкі па крэдытах. Паколькі банкі, устанаўліваючы сваю стаўку, арыентуюцца на стаўку рэфінансавання і дадаюць свае працэнты.

***

Тым часам у ЗША Федэральная рэзервовая сістэма знізіла стаўку рэфінансавання да фантастычных 0,25%. Эканоміка ЗША знходзіцца ў крызісе, і людзей заахвочваюць браць крэдыты на жылле, каб хоць крыху ажывіць крэдытны рынак.

Але блізкая да нуля ці нулявая стаўка рэфінансавання павялічвае рызыку дэфляцыі, або працэсу зніжэння цэнаў, што з’яўляецца не менш небяспечным, чым інфляцыя. У дэфляцыйнай атмасферы спажывец пастаянна чакае яшчэ большага зніжэння цэн і адкладае пакупкі, што прыводзіць да яшчэ большага запавольвання тэмпаў развіцця эканомікі.

Стаўка рэфінансавання ў верасні 2007 году ў ЗША складала 5,25%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?