Лідэры 27 краінаў Еўрапейскага саюзу на саміце ў Брусэлі ўхвалілі Еўрапейскую стратэгію бяспекі і палітыку Ўсходняга партнёрства.

Паводле кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэла Барозу, палітыка Ўсходняга партнёрства, якая не прадугледжвае перспектывы сяброўства ў ЭС, накіравана на «значнае павышэнне ўзроўню палітычнага ўзаемадзеяння, шырокую інтэграцыю ў эканоміку ЭС, узмацненне энергетычнай бяспекі і павелічэнне фінансавай дапамогі».

У Еўракамісіі падкрэсліваюць, што ўдзел Беларусі ў гэтай ініцыятыве будзе залежаць ад узроўню стасункаў паміж Еўрасаюзам і афіцыйным Менскам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?