«Советская Белоруссия» задалася пытаннем пра прычыны і неабходнасць пераіменавання вуліцаў. Разважанні пра гэта аўтар артыкула Дзмітрый Крат перасыпае прыкладамі.

«Карэнныя мінчукі паціскалі плячыма, калі чулі пытанне, як прайсці, напрыклад, на Раманаўскую Слабаду. А яна апыналася літаральна ў двух кроках. Былая вуліца Рэспубліканская. Якую, да слова, таксама яшчэ досыць доўга называлі старым імём. І чым яно камусьці не спадабалася?

«Жывуць» жа побач дагэтуль і Рэвалюцыйная, і Камуністычная. І слава Богу. Няхай сабе «жывуць». Гісторыя не можа перашкодзіць.
Яна ёсць — і ўсё. Зменай таблічак назад яе не павернеш».

Напрыканцы артыкулу аўтар пытае, ці варта ўвогуле «перакройваць геаграфію і гісторыю?»

Слушнае пытанне,

калі ўзгадаць пераіменаванне праспектаў Скарыны і Машэрава ўлетку 2005 году, якое, дарэчы, прайшло без удзелу шырокага грамадства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?