У межах еўрапейскага механізму салідарнасці Польшча атрымае з фондаў Еўрасаюзу суму, роўную прыкладна $20 млрд у 2013-2020 гадах на мадэрнізацыю энергетыкі і паляпшэнне экалогіі. Такое рашэнне прыняў саміт Еўрасаюзу, які абмяркоўваў супольную праграму ЕС па ўдасканаленні энергавыпрацоўкі і энергазберажэння і барацьбе супраць кліматычных зменаў.