Грэцкія пратэстоўцы (фота - AFP)

Грэцкія пратэстоўцы (фота - AFP)

Жарсці ў Грэцыі ніяк не хочуць упакорвацца. Ужо восьмы дзень тысячы пратэстоўцаў выходзяць на вуліцы Афінаў. Учора вечарам аднавіліся сутычкі паміж радыкальна настроенай моладдзю і сіламі бяспекі. Маладзёны, якія бралі ўдзел у дэманстрацыі, шпурлялі ў паліцыянтаў бутэлькі з кактэйлем Молатава, тады як апошнія адказалі апанентам слезацечным газам.

Паводле брытанскай “Таймс”, запас слезацечнага газу ў грэцкай паліцыі мала не вычарпаны і што ўлады нават звярнулася да іншых краінаў з просьбай атрымаць такі газ. А ў грэцкай паліцыі паведамляюць, што за тыдзень непарадкаў было скарыстана 4600 балончыкаў з газам. Самі пратэстоўцы лічуць, што паліцыя выкарыстоўвае састарэлыя хімікаты 80-х гадоў, якія ўжо спрычыніліся да сур’ёзных праблемаў са здароўем у некалькіх дэманстрантаў.

Нагадаем, фармальнай падставай для масавых выступаў моладзі паслужыла смерць 15-гадовага хлопца, які быў застрэлены паліцыянтам тыдзень таму. Але шмат хто лічыць, што гвалтоўныя дэманстрацыі - выбух гневу, які назапасіўся ў моладзевых асяродках ад нядобрага эканамічнага стану краіны і палітыкі кансерватыўнага ўраду. Цяперашнія непарадкі - самыя масавыя, якія зазнала Грэцыя ад часоў падзення вайсковага рэжыму ў 1974.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?