У Докшыцах каля касцёла Святой Тройцы ўстаноўлены помнік папу рымскаму Яну Паўлу II. Урачыстае набажэнства і асвячэнне манумента адбылося 13 снежня.

Як паведамілі БелаПАН у Віцебскай епархіі рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, помнік вышынёй прыблізна два з паловай метры стаў падарункам польскіх католікаў. На дошцы з чырвонага граніту выяўлены герб Яна Паўла II, яго імя на польскай і беларускай мовах, гады жыцця (1920—2005).

Гэта ўжо чацвёрты па ліку помнік пантыфіку, устаноўлены ў 2008 годзе ў Віцебскай вобласці. Іх адкрыццё прымеркавана да памятнай даты — 30-годдзя з моманту абрання Яна Паўла II на прастол у Рыме. У верасні манументы ў яго гонар былі адкрыты ў Віцебску, Мёрах і Шуміліне.

Першы ў Беларусі помнік пантыфіку з'явіўся таксама ў Віцебскай вобласці — перад цэнтральнымі варотамі касцёла святой Ганны ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна 15 жніўня 2005 года, праз некаторы час пасля смерці Яна Паўла II. А ў вёсцы Лучай Пастаўскага раёна ў чэрвені гэтага года адкрыўся помнік дзейнаму кіраўніку каталіцкай царквы, папу рымскаму Бенядзікту XVI.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?