Як паведаміла РІА «Новості» з спасылкай на прэс-сакратара кіраўніка расейскага ўраду Дзьмітрыя Пяскова, 12 сьнежня ў Маскве сустрэліся прэм’ер-міністры Беларусі й Расеі Сяргей Сідорскі й Уладімер Пуцін.
Падрабязнасьці сустрэчы не агалошваюцца.
Спатканьне прэм’ераў прайшло ў рамках паседжаньня Міждзяржаўнай рады ЭўрАзЭС, куды ўваходзяць таксама Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. Дарэчы, з арганізацыі выйшаў Узбэкістан.
Тэмай сустрэчы мог стаць катастрафічны стан бягучых рахункаў Беларусі: золатавалютныя запасы краіны зьмяншаліся апошнім часам на 440-650 млн даляраў у месяц.
0
0
0
0
0
0