Айцец Андрэй Абламейка, сам бацька траіх дзяцей, – усмешлівы і любіць пажартаваць.Магчыма, за гэта да яго асабліва хінуцца дзеці.

Айцец Андрэй Абламейка, сам бацька траіх дзяцей, – усмешлівы і любіць пажартаваць.
Магчыма, за гэта да яго асабліва хінуцца дзеці.

10 гадоў святарскага служэння айца Андрэя Абламейкі. Піша Анатоль Сідарэвіч.

Вось чаго я ніколі сабе ўявіць не мог, дык гэта таго, што жвавага, з жывымі, быстрымі вачамі, не пазбаўленага артыстычных здольнасцяў рагатуна праз нейкі час буду называць бацюшкам. А ён неяк хутка – ці не пад уплывам свайго большага брата Сяргея? – стаў царкоўным чалавекам.

У 1990 годзе на Бацькаўшчыне толькі‑толькі пачала адраджацца Унія, а

ўжо ў 1991 годзе прэфект Кангрэгацыі ўсходніх цэркваў паківаў беларусам і ўкраінцам пальцам: каб больш такога не было.
Гэта значыць, каб не высвячалі на дыяканаў надта маладых людзей. Бо і праўда, у траўні 1991‑га, калі яго высвяціў біскуп Сафрон Дмытэрка, дыякан грэка‑каталіцкай парафіі Святога Язэпа ў Мінску толькі што ўступіў у дваццаць другі год жыцьця.

У пробашча парафіі, айца Яна Матусевіча, з’явіўся памочнік і, як стала вядома пазней, пераемнік.

За што я люблю наш візантыйскі абрад, дык і за тое, што ў ім ёсць дыякан, які пачынае службу словамі «Блаславі, уладыка», дапамагае святару і пры патрэбе кіруе спевам, і тады парафіяне спяваюць упэўненей, дружней. А дыякан Андрэй быў і слыхам надзелены, і галасісты ён удаўся. Да таго ж усмешлівы.

Ён і зараз – ужо мужчына сталага веку, бацька траіх дзяцей – усмешлівы і любіць пажартаваць. Магчыма, за гэта яго любяць дзеці парафіянаў.

Ужо даўнавата іярэй, ужо нават протапрэсвітэр, дэкан грэка‑каталіцкіх парафіяў у Менску, Менскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, ён у душы застаецца тым маладым дыяканам. І калі спеў парафіянаў бывае ня надта стройны і дружны, з алтара падае свой голас бацюшка, і ўсё наладжваецца як трэба.

Калі згадаць, што дыякан (διάκονος) – гэта слуга, служыцель, дык гэтае слова, гэтае званне стасуецца, бадай, да кожнага святара, бо хто такі святар, калі не слуга Божы і не слуга слугаў Божых?

Такім слугой з’яўляецца, па‑мойму, і айцец Андрэй Абламейка. 16 снежня споўніцца 10 год з таго часу, як мітрапаліт Іван Мартыняк высвяціў яго на сьвятара. У гэты дзень ён будзе, як заўсёды, служыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?