Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларуі прыняла праект закону, які дазваляе кіраўнікам лячэбных устаноў працаваць па сумяшчальніцтве.

У часе прэзэнтацыі гэтага законапраекту намесьнік старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы, сацыяльнай абароне, справах вэтэранаў і інвалідаў Валеры Лектараў заявіў, што «цяпер, у адпаведнасьці з працоўным кодэксам Беларусі, кіраўніку – галоўнаму лекару і намесьніку галоўнага лекара арганізацыі аховы здароўя забараняецца выконваць аплочваемую работу на ўмовах штатнага сумяшчальніцтва.»

Кіраўнікі лячэбных устаноў сыстэмы міністэрства аховы здароўя маюць дыплёмы спэцыяльнасьці «лячэбная справа» і значыць, для далейшай работы па гэтай спэцыяльнасьці, а таксама для пацьверджаньня той ці іншай катэгорыі мусяць працаваць па сумяшчальніцтве,» – сказаў ён.

«У адваротным выпадку пры забароне выконваць работы на ўмовах штатнага сумяшчальніцтва пасьля вызваленьня ад пасады кіраўніка яны ня змогуць працаваць па сваёй лекарскай спэцыяльнасьці, а таксама страцяць сваю лекарскую катэгорыю,» – адзначыў В.Лектараў.

АФН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0