Рэсурс пад такой назвай з'явіўся ў БелНэце. «Завод «Ударнік». Трэці дзень сядзім без заробку» — паведамленні такога кшталту сцякаюцца туды.Звольненыя работнікі расказваюць на ім аб сваім становішчы і стане сваіх кампаній.
Аўтар беларускага сайту збірае інфармацыю са свету і Беларусі. Пачынаюць пісаць і туды і чытачы — сайт разлічаны на інтэрактыўнасць. Кім створаны сайт і кім кіруецца — пакуль невядома.
Аналагічны сайт sokratili.ru у Рунэце выйшаў у спіс топ-50 стартапаў году.