$34 млн у пераліку на даляры вытраціў Нацбанк на панядзелкавых таргах на валютнай біржы, каб утрымаць курс рубля да даляра і еўра.

15 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс рубля да даляра не змяніўся: 2200 руб. за даляр. Даляр застаецца на верхняй прагнознай мяжы за год — 2 200 рублёў. Нацбанк завярае, што гэтай рысы да канца году амэрыканская валюта не пераступіць.

Згодна з звесткамі БВФБ, попыт на даляры склаў 44,920 млн, прапанова – 23,607 млн, фактычны аб'ём угодаў — 44,920 млн. Гэта значыць, што розніцу скампенсавала інтэрвенцыя Нацбанку. Тое самае і з еўра: попыт склаў 15,028 млн, прапанова – 6,793 млн, фактычны аб'ём угодаў — 14,164 млн. У выніку курс еўра падняўся на 37 рублёў.

У пятніцу Нацбанк вытраціў на падтрыманне курсу, калі пералічыць на даляры, $38 млн.

Пры захаванні такой дынамікі золатавалютныя рэзервы Нацбанку могуць скараціцца за снежань на рэкордную лічбу. Па стане на 1 снежня яны складалі $3,7 млрд, прычым за лістапад скараціліся на $270 млн, нягледзячы на атрыманне мільярда даляраў крэдыту ад Расеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?