У аўторак Федэральная рэзервовая сістэма ЗША ўстанавіла новую працэнтную стаўку рэфінансавання, якая да таго складала 1%.

Па меры набліжэння стаўкі да нулявой гэты рычаг эканомікі губляе эфектыўнасць, зазначаюць аналітыкі.

У той жа час рынкі чакаюць, што кіраўнік ФРС Бэн Бэрнанке і яго калегі хаця б дадуць зразумець, якія шчэ інструменты маюцца ў іх арсенале, каб уздзейнічаць на эканоміку падчас вялікага эканамічнага крызісу.

Апроч таго, блізкая да нуля ці нулявая стаўка рэфінансавання павялічвае рызыку дэфляцыі, або працэсу зніжэння цэнаў, што з'яўляецца не менш небяспечным, чым інфляцыя.

У дэфляцыйнай атмасферы спажывец пастаянна чакае яшчэ большага зніжэння цэн і адкладае пакупкі, што прыводзіць да яшчэ большага запавольвання тэмпаў развіцця эканомікі.

Стаўка рэфінансавання, якая яшчэ ў верасні 2007 году складала 5,25%, цяпер зніжана самым надзвычайным чынам, але ўжо на гэтым тыдні эканоміка ЗША праявіла новыя прыкметы сістэмнай слабасці.

Прамысловая вытворчасць знізілася ў лістападзе на 0,6% і апошняй ахвярай фінансавага крызісу стала знакамітая аўтавытворчасць краіны, паведамляе Бі-Бі-Сі.

***

У Беларусі стаўка рэфінансавання складае 12%, і апошнія месяцы яна няўхільна павышалася. Ад стаўкі рэфінансавання залежаць стаўкі, па якіх банкі выдаюць крэдыты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0